Уроки по белорусскому языку и литературе

Тэма. Паняцце пра бяззлучнікавы сказ

Разработка урока.Скачать Презентация.Скачать

 

Тэма. Правапіс галосных у складаных словах

Разработка урока.Скачать Презентация.Скачать

 

Тэма. Бяззлучнікавыя складаныя  сказы

Разработка урока.Скачать

 

Тэма. Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне

Разработка урока.Скачать Презентация.Скачать

 

Тэма. Максім Танк  «Ля вогнішч начлежных»

Разработка урока.Скачать

 

7 клас  С.2 Абагульненне вывучанага  па тэме «Дзеепрыслоўе»

Мэта: абагульніць і сістэматызаваць веды па тэме «Дзеепрыслоўе».

 

Задачы: удасканальваць уменні знаходзіць дзеепрыслоўі,  вызначаць іх граматычныя прыметы, правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыслоўі, правільна афармляць дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты на пісьме; выпрацоўваць арфаграфыічныя і пунктуацыйныя навыкі вучняў; выхоўваць уменне бачыць прыгажосць навакольнага свету, павагу да роднага краю.

 

Тып урока: абагульненне ведаў па тэме «Дзеепрыслоўе»

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Добры дзень! Сядайце. Скажыце, па якіх прыкметах можна вызначыць, што ў чалавека добры настрой? А ў вас добры настрой? Давайце заплюшчым вочы, падумаем пра што-небудзь добрае, усміхнёмся адзін аднаму і пачнём нашу працу. Няма нічога лепшага, чым вучань і настаўнік у добрым настроі.

ІІ. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Па дарозе ў школу ў мяне чамусьці збегліся ўсе літары ў адно слова. Не магу прачытаць сказ, які напісала. Дапамажыце мне прачытаць.

С.3 ПААБАГУЛЬНЕННЕТЭМЕВЕДАЎДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ

Гэта ж тэма нашага ўрока. Запішыце дату і тэму ўрока. (Дата і тэма ўрока запісаны на дошцы.)

Давайце разам паспрабуем  сфармуляваць задачы ўрока.

ІІІ. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

Мы з вамі ажыццявім незвычайнае падарожжа па краіне Дзеепрыслоўе. Будзем спыняцца на розных прыпынках і выконваць розныя заданні.  У вас на партах у кожнага ляжыць маршрутны ліст . Падпішыце яго, ацэньвайце кожны крок  сваёй працы. І вось наш першы прыпынак.

С.4 Прыпынак  першы «ВАДАСПАД  ВЕДАЎ»

ü Што такое дзеепрыслоўе? ( нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае  дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік)

ü Асаблівасці якіх часцін мовы мае дзеепрыслоўе?(Запісваецца кластар па чарзе, дзеяслова і прыслоўя)

ü Якія граматычныя прыметы характэрны для дзеяслова і дзеепрыслоўя?(трыванне, зваротны ці незваротны, захоўвае кіраванне залежнымі словамі)

ü Якія граматычныя прыметы, як і прыслоўе, мае дзеепрыслоўе?(не змяняецца, з'яўляецца акалічнасцю)

ü Прывядзіце прыклады дзеепрыслоўяў.(плёхаючыся, прабіраючыся, малюючы, сказаўшы, лежачы, седзячы)

ü Дайце азначэнне дзеепрыслоўнага звароту.(Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі)

ü Як афармляецца дзеепрыслоўны зварот? ( З двух бакоў выдзяляецца коскамі)

ü Як утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання?(Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання І спражэння пры дапамозе суфікса –учы(-ючы) і дзеясловаў ІІ спражэння пры дапамозе суфіксаў –ачы(-ячы) – кажучы, бачачы).

ü Як утвараюцца дзеепрыслоўі закончанага трывання?(Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва дзеяслова  закончанага трывання далучэннем суфіксаў  –ўшы(пасля галдосных) і  –шы(пасля зычных) – узяўшы, прынёсшы).

Мы і не заўважылі, як прыбылі на другі прыпынак.

С.5 Прыпынак другі  «ПАПРАЦУЕМ  РАЗАМ »

С.6 Аслепшы,

Яшчэ можна з кульбай  дарогу дадому знайсці.

Аглухшы,

Яшчэ будзеш чуць скрып дзвярэй сваёй хаты.

Анямеўшы,

З сябрамі бяседу весці ва ўспамінах.

Толькі страціўшы Радзіму,

Будзеш, як камень,

Сляпы, і глухі, і нямы. М.Танк

1)    Прачытайце ўголас верш.

2)    Вызначце асноўную думку тэксту.

3) Выпішыце дзеепрыслоўі, растлумачце арфаграмы (аслепшы, аглухшы, анямеўшы, страціўшы). Дабаўце слова не. Што атрымалася, як напішам?

4)    Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў

С.7 Прыпынак трэці «ЧАЦВЁРТЫ  ЛІШНІ».

С.8 з радамі слоў

  1. Атрасаючы, сказаўшы, гуляючы, пішучы.
  2. Прыгнуўшыся, падставіўшы, напісаўшы, прачытаўшы.
  3. Збялелы, пажоўклы, шліфуючы, пасівелы.
  4. Не хапаючыся, не ведаючы, не вярнуўшыся, не нагаварыўшыся.

С.9 Прыпынак чацвёрты «КРЫЖАВАНКА». (Работа ў парах)

Ад дзеясловаў утварыце  дзеепрыслоўі і запішыце ў пустыя клеткі. У вертыкальным радку, калі правільна ўсё выканаеце, вы прачытаеце слова-адгадку.

  1. Паміраць.
  2. Абараняць.
  3. Страляць.
  4. Абараніць.
  5. Знайсці.
  6. Жаўцець.
  7. Атакаваць.

 

п

а

м

і

р

а

ю

ч

ы

С.10

а

б

а

р

а

н

я

ю

ч

ы

 

с

т

р

а

Л

я

ю

ч

ы

 

 

а

б

а

р

А

н

і

ў

ш

ы

 

 

 

 

з

н

а

Й

ш

о

ў

ш

ы

 

ж

а

ў

Ц

е

ю

ч

ы

 

а

т

а

к

а

в

а

ў

ш

ы

 

 

Вы не заўважылі, куды мы прыехалі? На «ВОСТРАЎ АДПАЧЫНКУ».

С.11 Прыпынак пяты  «ВОСТРАЎ АДПАЧЫНКУ».

Фізкультхвілінка. Яна ў нас незвычайная. Акрамя таго, што мы адпачываем, палічыце, калі ласка, колькі дзеепрыслоўяў сустрэнецца ў гэты час.

Сталі роўна, выправіўшы спіну, паклаўшы рукі на пояс. Павярнуўшыся ўправа, паглядзіце на правы локаць, павярнуўшыся ўлева, паглядзіце на левы локаць. Выцягнуўшыся рукі ўперад, паглядзіце на кончыкі пальцаў, падняўшы рукі ўверх, перавядзіце позірк на кончыкі пальцаў адначасова зрабіўшы ўздых. Апусціце рукі, зрабіўшы выдых. Сачыце за рукамі, не падымаючы галавы. Селі роўна, паклаўшы рукі на парту. Зрабіце некалькі кругавых рухаў вачыма справа налева, затым – злева направа. Паглядзелі ўверх, уніз, на дошку.

С.12 У фізкультхвілінцы сустрэлася 10 дзеепрыслоўяў.

С.13 Прыпынак шосты  «ДАРОГА НАВЫКАЎ».

С.14 Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце дзеепрыслоўныя звароты.

Спачатку ўспомнім графічна, як афармляецца дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот на пісьме.

С.15 І-варыянт. Няхай дзіця, убачыўшы, адкрыўшы для сябе родныя вобразы прыроды, сваёй зямлі, назаўсёды захавае ў памяці вобраз Радзімы.

ІІ – варыянт. Падумаўшы глыбей, прыгледзеўшыся больш уважліва і пільна, пачынаеш разумець, што Радзіма – гэта і сонца над галавою, і паветра, і мова, і песня…

Індывідуальнае заданне. Перабудаваць сказы, каб падкрэсленыя дзеясловы сталі дзеепрыслоўямі.

1) Нарадзіліся мы ў Беларусі і  павінны ганарыцца гэтай зямлёй. 2) Дарога выйшла на край узгорка і адкрыла перад намі новыя краявіды.

С.16 з правільным адказам

С.17 Прыпынак  сёмы «ТВОРЧАСЦЬ».

С.18 Перакладзіце тэкст на беларускую мову і запішыце.

Беларусь! Думая о Родине, мы думаем о стране, в которой родились. Думая о Родине, мы думаем  и о героях прошлого и настоящего, и  об  известных писателях, поэтах, музыкантах. Всё это – наша история, всё это – наша Беларусь.

С.19 Прыпынак восьмы  «ДАРОГА ЎМЕННЯЎ».

Тэст

I варыянт

 

Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

а) прымету прадмета па дзеяннi;

б) прымету прыметы;

в) дадатковае дзеянне пры дзеяслове-выказнiку;

г) дзеянне прадмета.

 

2. Знайдзiце дзеепрыслоўi: а) падымаючыся; б) спяшаючыся; в) несучы; г) аплачваючы; д) натхнена; е) расцвiўшая.

 

3. Знайдзiце «чацвёртае лiшняе»: а) чакаючы; б) перахапiўшы; в) залiваючы; г) трымалi.

 

4. Якую агульную граматычную катэгорыю маюць дзеяслоў i дзеепрыслоўе? а) час; б) трыванне; в)асоба.

 

5. Адзначце, дзе дапушчана памылка пры ўтварэнні дзеепрыслоўяў: а) несці – несучы;  б) гаварыць –гаворучы;  в) легчы – лежачы;   г) глядзець – гледзючы;  д) прынесці – прынёсшы.

 

6. Вызначце, у якiх сказах дапушчаны памылкi ва ўжываннi дзеепрыслоўяў: а) Прыходзячы ранней на заняткi, у классе было яшчэ цёмна. б) Настуля пайшла ў хату, не паверыўшы нiводнаму слову старога. в) Нахiлiўшыся над старонкай, чытаецца кнiга.

 

II варыянт

 

Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

а) прымету прадмета па дзеяннi;

б) прымету прыметы;

в) дадатковае дзеянне пры дзеяслове-выказнiку;

г) дзеянне прадмета.

 

2. Знайдзiце дзеепрыслоўi: а) сустрэўшыся; б) леташнi; в) адлятаючы; г) перахапiўшы; д) рыхтуючыся; е) высока.

 

3. Знайдзiце «чацвёртае лiшняе»: а) памыўшыся; б) спяваюць; в) рыхтуючыся; г) угледзеўшы.

 

4. Адзначце, дзе дапушчана памылка пры ўтварэнні дзеепрыслоўяў: а) нясуць – несучы; б) вітаць – вітацца;  в) ехаць – ехаўшы;  г) лавіць – лавіўшы;  дф0 працаваць – працуючы.

 

5. У сказе дзеепрыслоўе звычайна з’яўляецца… а) азначэннем; б) дапаўненнем. в) акалiчнасцю;

 

6. Вызначце, у якiх сказах дапушчаны памылкi ва ўжываннi дзеепрыслоўяў: а) Рэзка затармазiшы, аварыя была прадухiлена. б) Адпачыўшы ў санаторыi, лета для мяне прайшло цудоўна. в) Тупаючы па апалым лiсцi, дарослыя прыгадвалi гады маленства.

 

 

Ключ: 1 варыянт – 1. в); 2. а), б), в),  г); 3. г); 4.а),  б); 5. б), г); 6. а), в).

 

Ключ: 2 варыянт – 1. в); 2. а),  в), г), д); 3. б); 4.а), б); 5. в); 6. а), б).

IV. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў.

Наша падарожжа заканчваецца.  Адзначце свае маршрутныя лісты. Што запомнілася? Як вы лічыце, ці вырашыли  мы пастаўленыя задачы?

Я спадзяюся, што сёння вам было прыемна і цікава працаваць, вы, сапраўды, сістэматызавалі свае веды па тэме ўрока.

V. Дамашняе заданне.

1. Выкарыстоўваючы дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, складзіце  і запішыце звязны тэкс (5-6) сказаў на тэму «Мой край».

2. Скласці сказы з дзеепрыслоўямі  нарадзіўшыся, выглядаючы, скінуўшы і запісаць у сшыткі.

 

Государственное учреждение образования «Средняя школа №1 г. Любани» © 2013-2017