План-канспект урока ў 5 “В” класе інтэграванага навучання і выхавання Печать

 

 

 

План работы класа

План работы з Палазнікам І.

Тэма:

Аднародныя члены сказа

Упарадкаванне дэфармаванага тэксту

Мэты:

Мэты: мяркуецца, што да заканчэння ўрока  вучні будуць:

  • ведаць, якія члены сказа называюцца аднароднымі; правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа;
  • знаходзіць аднародныя члены сказа і чытаць іх з інтанацыяй пералічэння;

Задачы асобаснага развіцця вучняў:

  • садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў;
  • стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, звязнага маўлення,   умення аналізаваць, абагульняць;
  • стварыць умовы для  выхавання ў вучняў пачуцця захаплення роднай прыродай, любові да роднай зямлі.

 

  • Дапамагчы зразумець, што сказ з’яўляецца часткай тэксту;
  • выпрацоўваць уменні чытаць тэкст уголас з захаваннем паўз і інтанацыі, адказваць на простыя пытанні па прачытаным;
  • запісваць упарадк. тэкст;
  • · выхоўваць любоў да роднай прыроды.

Рэсурснае забеспячэнне:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Нац.ін-т адукацыі, 2015. – 144 с.

А. М. Змушко “Беларуская мова і чытанне”,  6 клас

Ход урока

1.

Арганізацыйны этап: псіхалагічная падрыхтоўка вучняў

У аднаго селяніна былі дзве сахі. Абедзве яны былі аднолькавыя. Але адну саху селянін браў з сабою ў поле, а другая заставалася стаяць у куточку. Саха, якая выкарыстоўвалася ў працы, была прыгожай, бліскучай. Другая ж пачынала  ржавець. Аднаго разу сяброўкі сустрэліся.

–  Скажы, чаму ты такая прыгожая? – спытала адна.– А я ўвесь час прастаяла ў куточку, і паглядзі, што са мной сталася.

– Гэта безрабоцце цябе згубіла, – адказала ёй сяброўка.

Чаму вучыць нас прытча?

Вучні, аналізуючы прытчу, прыходзяць да высновы, што праца робіць чалавека прыгажэйшым. Дзякуючы працы, чалавек узбагачаецца  духоўна і матэрыяльна.

Жадаю ўсім добрага настрою і плённай працы.

 

2.

Падрыхтоўка да работы на асноўным этапе

Паведамленне тэмы і фармулёўка задач урока

Мэта дзейнасці: забяспечыць матывацыю  і ўключэнне вучняў  у сумесную дзейнасць

Праца па новай тэме

Знаёмства з вершам М.Смагаровіча “Край бацькоў”

Мне часта сняцца тыя далі,

Мне часта сніцца край бацькоў,

Адкуль на свет мы выляталі,

Як ранні вывадак шпакоў.

Мне сніцца светлая рачулка,

І рэбры мосціка на ёй,

І выспа жоўтая, як булка,

І цёмны лес над выспай той,

І белы камень ля парога,

І свежы, ранішні мурог,

І поле, поле без якога

Мой дзед жыцця ўявіць не мог.

  • Ці спадабаўся вам верш? Чым?
  • Якія словы дапамаглі паэту стварыць вобраз цудоўнага краю бацькоў?
  • Пастаўце пытанні да гэтых слоў. Да якога слова яны адносяцца? Якім членам сказа яны з’яўляюцца?
  • Аб чым сёння будзем гаварыць на ўроку?

Індывідуальная работа

Моўная размінка.

1. Са словамі лес, поле, грыбы скласці сказы.

2. Адказаць  на пытанне: Што такое лес? Расказаць, як трэба паводзіць сябе ў лесе.

3. Запісаць складзеныя сказы самастойна ў сшытак.

3. Этап засваення новага матэрыялу і спосабаў дзейнасці

Мэта дзейнасці: забяспечыць успрыняцце, усведамленне і першаснае запамінанне  матэрыялу

Аднародныя члены сказа

Адказваюць на адно і тое ж пытанне

Адносяцца да аднаго і таго ж слова

З’яўляюцца адным і тым жа членам сказа

Бываюць аднароднымі як галоўныя, так і даданыя члены сказа

Вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння

Свіцязь – прыгожы, маляўнічы куток Беларусі.

  • Назавіце аснову сказа, сфармулюйце правіла пастаноўкі працяжніка
  • Знайдзіце аднародныя члены сказа і дакажыце

Па небе зрэдку плылі воблакі. Праз шаты дрэў ліліся яркія сонечныя промні

  • Ці будуць падкрэсленыя словы з’яўляцца аднароднымі?

Пр. 144 (в)

Праца з тэкстам. Прачытайце, вызначце стыль, знайдзіце сказы з аднароднымі членамі сказа

Колькі радасці ад птушак! Каля хаты, у полі, у лесе ўсю вясну не змаўкае іх ласкавы спеў.

Я заўсёды любіў песні шпакоў і ластавак, жаўрукоў і берасцянак. Для шпакоў і сінічак рыхтаваў з дошчачак домікі. Яны віселі і на бярозе, і на грушы, і на яблынях.

Жаваранак спявае ў небе. А берасцянка звоніць і ў садку, і  ў лесе. Пад ціхі шум бярозак цэлы дзень не змаўкае яе чыстая, светлая песенька.

  • Складанне кластара

Знакі прыпынку пры АЧС

О,О,О

О і О, О і О

О і ды (і) О

і О, і О, і

О, а ды (але) О

Фізкультхвілінка

Я буду чытаць прыказкі, а вы, калі пачуеце ў прыказках аднародныя члены сказа, прысядайце, а калі не – рабіце нахіл уперад

1.Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.

2. Працы і світкі не саромейся.

3. Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць.

4. Дадому і конь спрытней бяжыць.

5. На чужыне і камар загіне.

6. У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.

7. Увосень і верабей сыты.

8. Не рабі ліхога і не бойся нікога.

9. Загляне сонца і ў наша аконца.

10. Ад навукі спрытнеюць розум і рукі.

  • Якія прыказкі, у якіх ёсць аднародныя члены сказа, вы запомнілі? Дакажыце, што яны аднародныя.
  • Як вы разумееце іх сэнс?

 

Чытанне пр. 155 на ст.73 у падручніку.

Заданні да тэксту:

  1. Вызнач тэму тэкста
  2. Дай яму назву
  3. Ці заўважыў ты, што аўтар гаворыць пра грыбы як пра жывыя істоты?
  4. Чаму апенькі – лясныя шкоднікі. Як з імі трэба змагацца?

 

Гульня “Так ці не так”. Называецца сказ з аднароднымі членамі, а вучню трэба “прагнаць” непатрэбнае слова альбо замяніць яго.

У лесе растуць баравікі, падасінавікі, бульба і сыраежкі. У лесе патрэбна крычаць, не шкодзіць, не ламаць і не рапальваць вогнішча.

 

 

 

Упарадкаванне дэфармаванага

тэксту

Вызнач межы сказа ў тэксце.

Паміж ствалоў сосен прамільгнула вавёрка куды яна падзелася дзе яе домік вакол стаіць цішыня добра восенню ў лесе а колькі грыбоў але што гэта павучок учапіўся за крыштальную  павуцінку і ляціць куды ён ляціць дзе спыніцца шчаслівага табе падарожжа, павучок.

Пр. 140

Прачытай выразна.

Раскажы, што ты зробіш у  такой сітуацыі.

4. Этап замацавання вывучанага

Мэта дзейнасці: забяспечыць павышэнне ўзроўню ўсведамлення вывучанага

Запісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, намаляваць схемы

Любаншчына багата і хлебам і садамі і песнямі і працавітымі  людзьмі.

 

Пр. 145  (схемы)

 

Заданне  “Як чуеш?”

Графічны дыктант

1.   Не цурайся роднай песні ў шчасці і ў журбе.

2.  Будзем думаць, вучыцца, тварыць так, як ты,  наш Скарына.

3.I бацька, і маці, і родная мова ўзнятая да славы амаль з небыцця.

 

Пр.147(в)

 

Самастойная работа.

Дапішы  словы.

У лесе жывуць ... .

Зімой у лесе… ...

Дзеці з радасцю збіраюцца  ў ... .

 

5. Рэфлексія

Мэта дзейнасці: даць якасную ацэнку работы класа і асобных вучняў, мабілізаваць вучняў на рэфлексію ўласнай дзейнасці.

Прыём  “Незакончаны сказ”:

я набыў….., я даведаўся….., мяне здзівіла…., у мяне атрымалася….,        я здолеў…….

 

Работа з класам.

 

6. Дамашняе заданне

Мэта дзейнасці: забяспечыць разуменне вучнямі мэты, зместу і спосабаў выканання дамашняга задання

Пр.148

 

Ст. 72, пр. 154

Запісаць адказы на пытанні так, каб атрымаўся тэкст.

 

Государственное учреждение образования «Средняя школа №1 г. Любани» © 2013-2017