«Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў»
Дзядуля, якім я ганаруся.
Саўчук Даная Аляксандраўна
З самага ранняга ўзросту я чытала мноства мастацкіх твораў пра вайну. Я настолькі захапілася гэтымі кнігамі, што адарвацца ад іх было проста немагчыма. Менавіта ў паўсядзённых сітуацыях, адлюстраваных у ваенных гісторыях, паказана велізарнае гора мільёнаў людзей. Мяне заўсёды здзіўляла, як аўтар з такой дакладнасцю падбірае словы, што я не стамлялася перачытваць адну і тую ж старонку некалькі разоў запар. Наадварот, я разгадвала таемны сэнс, заключаны ў кожным сказе, у кожным слове, у кожным знаку прыпынку. Перад маімі вачыма ўставала яркая і ўражлівая карціна гора, якое выпала на лёсы мільёнаў людзей. І толькі прапусціўшы праз сябе асноўную думку, жаданне быць зразумелым, усё тое, што хацеў перадаць аўтар свайму чытачу, я пераходзіла да наступнага радка, дазваляючы сабе адкрываць усё глыбей і глыбей магчымасці нашай цудоўнай мовы, дзякуючы якой я захаплялася невыдуманымі гісторыямі невыдуманых людзей.
|